ТУ́РАЎСКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.

Засн. ў 1927 у г.п. Тураў Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну экспанаты загінулі, у 1949 засн. паўторна, у 1950 адкрыты. У 1954—56 філіял Гомельскага абл. краязн. музея. Пл. экспазіцыі 328 м², 9,6 тыс. экспанатаў асн. фонду (2002). Аддзелы: гісторыі стараж. Турава, этнаграфіі і побыту, Вял. Айч. вайны, гісторыі сучаснага перыяду, прыроды. Сярод экспанатаў крамянёвыя, касцяныя прылады працы, шкляныя бранзалеты з археал. помнікаў Вароніна, Рычоў, Хільчыцы і інш., шыферны саркафаг са стараж. Турава, матэрыялы пра дзейнасць Тураўскага камсамольска-маладзёжнага падполля, партызан, пра землякоў Герояў Сав. Саюза; нар. адзенне давыд-гарадоцка-тураўскага строю і турава-мазырскага строю, прылады працы і побыту сялян канца 19 — пач. 20 ст., узоры флоры і фауны нац. парку Прыпяцкі, карысных выкапняў рэгіёна. Музей праводзіць выстаўкі твораў выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтваў, бел. нар. адзення, пра падзеі Вял. Айч. вайны.

В.​Р.​Марынкіна.

т. 16, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)